Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура адмяніла папярэджаньне рэдактару «Вольнага гораду»


Сяргей Няроўны
Сяргей Няроўны
Магілёўская абласная пракуратура адмяніла папярэджаньне Крычаўскай раённай пракуратуры, вынесенае рэдактару незалежнай газэты «Вольны горад» Сяргею Няроўнаму. Сёньня журналіст атрымаў адказ на сваю скаргу з абласной пракуратуры. Як паведаміў «Свабодзе» Сяргей Няроўны, у лісьце гаворыцца, што праведзена праверка й факты не пацьвердзіліся, таму папярэджаньне незаконнае.

Нагодай для пакараньня журналіста стаў яго артыкул «Чорныя дні». Ён быў прысьвечаны тэракту ў Менску 11 красавіка. У віну Сяргею Няроўнаму пракурор Уладзімер Трывайла выстаўляў распаўсюд у газэце непраўдзівых зьвестак пра ход расьсьледаваньня тэракту, а таксама інфармацыі, якая ўтрымлівае паклёп і зьняважлівыя выказваньні на адрас кіраўнікоў дзяржаўнай улады. Публікацыя, як сьцьвярджаецца ў папярэджаньні, скіраваная на «дыскрэдытацыю праваахоўных органаў, беларускай дзяржавы й грамадзтва».

З папярэджаньнем рэдактар "«Вольнага гораду» не пагадзіўся й паскардзіўся ў абласную пракуратуру.

Сяргей Няроўны: «Было бачна, што падставаў караць мяне проста не існавала. У артыкуле не было крамолы. Відавочна, раённы пракурор пасьпешліва ўсё зрабіў. Не разабраўся. Не выключаю, што па камандзе спэцслужбаў. Раённага пракурора проста выкарыстоўвалі. Яны не чакалі, што мы папярэджаньне будзем абскарджваць. Акрамя таго час паволі мяняецца. Стуацыя ўсё горш і горш. І пракурорскія работнікі гэта бачаць. Трэба ж, каб на папярэджаньні хоць троху былі законныя падставы. Мы гатовыя былі ісьці да суду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG