Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзем'янюка пакуль вызвалілі


Дзем'янюк пакідае суд у Мюнхэне пасьля прысуду

Дзем'янюк пакідае суд у Мюнхэне пасьля прысуду

Івана Дзем'янюка, якога сёньня суд у Мюнхэне прызнаў вінаватым у спрыяньні масаваму забойству зьняволеных канцэнтрацыйнага лягеру Сабібор і асудзіў на пяць гадоў турмы, вызвалілі да разгляду судом апэляцыі ягонай абароны. Суд прыняў такое рашэньне з улікам узросту Дзем'янюка, якому 91 год.

Раней сёньня суд прызнаў пераканаўчымі доказамі таго, што ў часе Другой усясьветнай вайны выхадзец з Украіны, былы ваеннапалонны Дзем'янюк добраахвотна стаў ахоўнікам лягеру Сабібор у Польшчы. Там было забіта каля 28 тысяч зьняволеных.

Дзем'янюк пасьля вайны жыў у ЗША, але пазьней быў пазбаўлены амэрыканскага грамадзянства. Ягоныя адвакаты настойвалі на невінаватасьці падсуднага і выказвалі сумненьні адносна сапраўднасьці матэрыялаў пра службу Дзем'янюка ў Сабіборы.
XS
SM
MD
LG