Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВЕТРАНА...


...і дажджыста. Тэмпэратура: 14-22.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Працяг судовых працэсаў над удзельнікамі пратэсту 19 сьнежня 2010 году: у судах Партызанскага, Фрунзэнскага, Заводзкага і Ленінскага раёнаў Менску.

У Вышэйшым гаспадарчым судзе пачынаецца справа аб закрыцьці газэты «Народная Воля».

Сольны канцэрт гурту «Hedningarna» (Швэцыя) у Палацы вэтэранаў (вул. Я.Купалы, 21), у рамках «Дударскага фэсту». Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі зьбіраецца Рада міністраў замежных справаў ЭЗ.

Amnesty International агучвае штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека на сьвеце.

У Токіё канцэрн Таёта прэзэнтуе новую мадэль аўтамабіля «Prius».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1905 нарадзілася Стэфанія Станюта, беларуская акторка (пам. 2000).

У 1930 памёр Фрыцьёф Нансэн (нар. 1861), нарвэскі палярны падарожнік, дасьледнік і навуковец, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1922 год.

У 1981 Мэхмэд Алі Агджа паспрабаваў забіць Рымскага папу Яна Паўла ІІ на плошчы Сьв. Пятра ў Рыме.

У 1986 нарадзіўся Аляксандар Рыбак, нарвэскі скрыпач, сьпявак і кампазытар беларускага паходжаньня, пераможца “Эўрабачаньня-2009” у Маскве.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сьвята першай баразны ў Тайляндзе.

МІНУС 365:


У Менску прэзэнтавалі Чарнобыльскі атляс

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Лепш хадзіць на лыжах і думаць пра Бога, чым хадзіць у касьцёл і думаць пра спорт».

Фрыцьёф Нансэн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG