Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі плянуецца стварыць новую вытворчасьць легкавікоў

  • БелаПАН

Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка галоўнага упраўленьня інавацыйнай і інвэстыцыйнай дзейнасьці Міністэрства прамысловасьці Валерый Фішман 12 траўня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Ён нагадаў, што Беларусь раней спрабавала рэалізаваць праект па стварэньні вытворчасьці легкавых аўтамабіляў, аднак інвэстар "аказаўся не зусім удалы". "Упэўненасьці стоадсоткавай ў рэалізацыі новага праекту і цяпер у нас няма, але рынак ёсьць рынак, і ён за сабой пацягне адпаведную вытворчасьць", – сказаў Фішман. Ён спадзяецца, што новы праект будзе больш пасьпяховы.

Паводле яго слоў, Беларусі неабходна выпускаць каля 20 тыс. легкавікоў у год, каб "была хоць нейкая пэрспэктыва і рэнтабэльнасьць". Пры гэтым ня ставіцца мэта, каб вытворчасьць цалкам забясьпечвала краіну аўтамабілямі. "Хутчэй за усё, яна будзе разьлічана на рынак ня столькі Беларусі, колькі Расеі і іншых сумежных дзяржаў. Аднак у працэсе рэалізацыі праекта можа быць шмат зьмен", - сказаў прадстаўнік Мінпрама.

Як паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Беларусі Ігар Войтаў, вядуцца перамовы аб прыцягненьні інвэстыцый у праект па стварэньні вытворчасьці легкавых аўтамабіляў з прадстаўнікамі Кітаю, Ірану, Нямеччыны і Японіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG