Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фінская партыя адмовілася ўвайсьці ў кааліцыйны ўрад


У Фінляндыі партыя «Сапраўдныя фіны», якую называюць нацыяналістычнай, адмовілася браць удзел у перамовах адносна складу новага кааліцыйнага ўраду, паколькі не падтрымлівае выдаткаваньне Эўрапейскім Зьвязам фінансавай дапамогі Партугаліі. Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік партыі Цімо Сойні.

Напярэдадні член правацэнтрысцкай партыі «Нацыянальная кааліцыя» Юркі Катайнен, якога прызначылі прэм'ер-міністрам, заявіў, што Фінляндыя падтрымае выдаткаваньне пакету дапамогі Партугаліі.

На парлямэнцкіх выбарах у красавіку «Сапраўдныя фіны» атрымалі 19 адсоткаў галасоў і сталі трэцяй па колькасьці дэпутацкіх мандатаў парлямэнцкай партыяй. Чакалася, што яны прымуць удзел у фармаваньні новага кааліцыйнага ўраду.
XS
SM
MD
LG