Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі палітык падала ў адстаўку пасьля абвінавачваньня ў плягіяце


Намесьніца старшыні Эўрапарлямэнту Сільвана Кох-Мэрын сёньня абвясьціла пра адстаўку з пасады віцэ-сьпікера і з кіраўніцтва Свабоднай дэмакратычнай партыяй Нямеччыны. У той жа час яна застаецца дэпутатам Эўрапарлямэнту.

Кох-Мэрын не пацьвердзіла і не абвергла інфармацыю, што нібыта яе доктарская дысэртацыя, абароненая ў 2000 годзе, часткова была сьпісаная з тэксту іншага аўтара.

Два месяцы таму ў выніку абвінавачваньні ў плягіяце сышоў у адстаўку міністар абароны Нямеччыны Карл-Тэадор Гутэнбэрг.
XS
SM
MD
LG