Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каралева Лізавета II стала другім паводле працягласьці праўленьня брытанскім манархам


Каралева Лізавета II стала другім паводле працягласьці праўленьня брытанскім манархам – пасьля каралевы Вікторыі.

Сёньня працягласьць яе знаходжаньня на троне перавысіла праўленьне караля Георга III Вар'яцкага, які кіраваў больш як 59 гадоў.

Каралева Вікторыя была на троне 64 гады. Каб пабіць гэты рэкорд, Лізавета II павінна знаходзіцца на троне як мінімум да 10 верасьня 2015 году.

Лізавета II стала каралевай у 1952 годзе ў 21 год. На наступным тыдні мяркуецца яе візыт у Ірляндыю. Гэта будзе першы візыт брытанскага манарха ў былую калёнію пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ірляндыі ў 1921 годзе.
XS
SM
MD
LG