Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік міністра: у Беларусі не плянуецца дазваляць аднаполыя шлюбы


У Беларусі не плянуецца зьмена заканадаўства ў частцы дазволу аднаполых шлюбаў. Аб гэтым заявіў першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётар Грушнік сёньня на анлайн канфэрэнцыі на сайтах БЕЛТА і міністэрства, прысьвечанай Дню сям'і.

Адказваючы на пытаньне аб тым, што сярод моладзі ўсё большую папулярнасьць набываюць розныя формы сужыцьця, намесьнік начальніка ўпраўленьня народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка адзначыла, што ў краіне захоўваюцца традыцыйныя нормы шлюбна-сямейных паводзінаў насельніцтва. Большасьць мужчын і жанчын уступаюць у шлюб. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года, 62% мужчын і 52% жанчын ва узросьце 15 гадоў і старэйшыя жывуць у шлюбе.

"Разам з тым за дзесяцігадовы пэрыяд паміж перапісамі доля шлюбных пар, шлюб якіх юрыдычна не аформлены, вырасла з 5% да 8%, – сказала Арцёменка. – Найбольшая колькасьць незарэгістраваных шлюбаў прыпадае на ўзроставую групу 18-24 года: 15% маладых мужчын і 13% жанчын жывуць у шлюбе, які прынята называць грамадзянскім. Зрэшты, на фоне іншых краін Беларусь не выглядае выключнай. Так, у Швэцыі, Эстоніі колькасьць грамадзянскіх шлюбаў перавышае 50% ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG