Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літве і Беларусі выгадна мець адну агульную АЭС


Браніславас Лубіс

Браніславас Лубіс

Літве і Беларусі, якія плянуюць будаўніцтва новых атамных электрастанцый, варта было б выбраць больш эканамічна выгадны варыянт і пабудаваць агульную АЭС на базе Ігналінскай атамнай станцыі. Такое меркаваньне старшыні Канфэдэрацыі прамыслоўцаў Літвы Браніславас Лубіс, -- паведамляе партал DELFI.lt.

"Калі б абодва ўрады выявілі дастаткова разумнага сэнсу, АЭС стаяла б у Ігналіне, якая знаходзіцца на мяжы Літвы і Беларусі. На гэтым месцы можна было б пабудаваць літоўска-беларускі ці беларуска-літоўскі завод", - сказаў у сваім выступе на адкрыцьці літоўска-беларускага эканамічнага форуму ў Друскеніках Б.Лубіс.

На думку Б.Лубіса, суседнім краінам было б значна выгадней мець адну агульную АЭС.

"Літва ўжо і так на гэтым месцы хоча будаваць, Беларусь таксама хоча пабудаваць станцыю, так што самым эканамічным варыянтам для абедзьвюх краін было б пабудаваць агульную АЭС там, дзе яна ўжо стаяла. Тым больш што палова возера Друкшяй -- Дрысьвяты належыць Беларусі. Можа быць, камусьці гэтая ідэя падасца тэарэтычнай, але з эканамічнага пункту гледжаньня гэта лепшы для абедзьвюх краін варыянт", -- сказаў прэзыдэнт канфэдэрацыі.

Ён прызнаў, што ідэя належыць не яму -- гэтая прапанова ўжо было агучаная ў Літве, але зваротнай рэакцыі не атрымала. Яго падтрымлівае і мэр Вільні Артурас Зуокас.

Літва плянуе на працягу 10 гадоў пабудаваць атамную электрастанцыю ў Вісагінасе. У праекце будзе ўдзельнічаць буйная замежная кампанія, а таксама ўрады трох краін Балтыі і Польшчы.

Афіцыйныя ўлады Літвы не ўхваляюць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі, якую плянуюць пабудаваць у 55 км ад Вільні ў Астравецкім раёне.
XS
SM
MD
LG