Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Дзем'янюк асуджаны на пяць гадоў зьняволеньня


Іван Дземьянюк у часе судовага працэсу

Іван Дземьянюк у часе судовага працэсу

Сёньня суд у Мюнхэне прызнаў Івана Дзем'янюка вінаватым у спрыяньні масаваму забойству зьняволеных канцэнтрацыйнага лягеру Сабібор і асудзіў яго на пяць гадоў зьняволеньня.

Суд прызнаў пераканаўчымі доказамі таго, што ў часу Другой усясьветнай вайны выхадзец з Украіны былы ваеннапалонны Дзем'янюк добраахвотна стаў ахоўнікам лягеру Сабібор у Польшчы. Там было забіта каля 28 тысяч зьняволеных.

Дзем'янюку, які пасьля вайны жыў у ЗША, але пазьней быў пазбаўлены амэрыканскага грамадзянства, 91 год. Ягоныя адвакаты настойвалі на невінаватасьці падсуднага і выказвалі сумненьні адносна сапраўднасьці матэрыялаў пра службу Дзем'янюка ў Сабіборы.
XS
SM
MD
LG