Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці абвінавачанага ў тэракце: “Мне ня кажуць нават прозьвішча сьледчага!”


Жыхарка Віцебску, маці аднаго з двух абвінавачаных у справе выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка, просіць юрыдычнай дапамогі. Яна ня верыць у вінаватасьць сына і кажа, што сьледзтва вядзецца са шматлікімі парушэньнямі.

“Я нават ня ведаю імя сьледчага, які вядзе справу. У нашай кватэры, і ў пакоі, які сын здымаў у Менску, было па два ператрусы – але пратаколаў кожнага другога ператрусу ў мяне няма. Нам з мужам нават не дазволілі там прысутнічаць. Цяпер мне перадалі, што мой сын “замаўчаў” – ён заўжды замаўкае, калі бачыць несправядлівасьць, у яго такі характар. Ня ведаю, ці дае ён паказаньні, але не магу выключаць, што яго катуюць. У лісьце ён напісаў, што ў яго ўсе добра, аднак гэта адзіны ліст за месяц, які да мяне дайшоў,” – кажа маці.

Падрабязнасьці гутаркі з маці абвінавачанага ў менскім тэракце – пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG