Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: "Бузэк захапіўся самарэклямай"


Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк
Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк
"Дзіўнымі" назваў сёньня паводзіны прэзыдэнта Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных:

"Спадару Бузэку павінна быць вядома, што яшчэ з часоў Старажытнай Грэцыі спорт знаходзіцца па-за палітыкай. Гістарычны досьвед паказвае, што адыход ад гэтага прынцыпу, які правераны стагодзьдзямі, стварае толькі праблемы. Прычым, найчасьцей для ініцыятараў такіх рашэньняў.

Паколькі спорт знаходзіцца па-за палітыкай, то дзеяньні спадара Бузэка скіраваныя супраць мільёнаў хакейных заўзятараў і краіны наагул. Авантурызм такога падыходу відавочны. Бузэк занадта захапіўся гульнёй у палітычны самапіяр і самарэкляму".

Як ужо паведамляла "Свабода", прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту ўчора разам з групай дэпутатаў зьвярнуўся да старшыні Міжнароднай фэдэрацыі хакею з заклікам не праводзіць чэмпіянату сьвету ў Менску, пакуль у Беларусі ня будуць вызваленыя ўсе палітычныя вязьні. Падобны прэцэдэнт, дарэчы, у эўрапейскай спартовай гісторыі ўжо быў, калі фінальная частка чэмпіянату Эўропы па футболе была перанесеная зь Югаславіі ў Данію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG