Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Васілевіч: У тэрарыста мазгі набакір


Рыгор Васілевіч
Рыгор Васілевіч
Пакуль ня бачна, каб за тымі, хто ўчыніў тэракт у менскім мэтро, стаялі палітычныя сілы, заявіў генэральны пракурор Рыгор Васілевіч, адказваючы 12 траўня на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, -- паведамляе БелаПАН.

Васілевіч паведаміў, што "нічога адносна новага аб матывах тых, хто ўчыніў злачынства", сказаць ня можа. "Які можа быць матыў у чалавека, які ўчыняе асабліва цяжкае злачынства? Чалавек пры сьвядомасьці, але мазгі набакір — гэта несумненна", — сказаў ён.

Пры гэтым Васілевіч думае, што ёсьць усе падставы "для прыняцьця ў краіне шэрагу мер выхаваўчага, арганізацыйнага, ідэалягічнага, прававога характару".

На думку генпракурора, сьледзтва "працавала грунтоўна і разам з тым мае намер адправіць справу ў суд як мага хутчэй". "У найбліжэйшыя месяц-два будзе ясна, калі справа будзе перададзена ў суд", — сказаў ён.

Зараз пад вартай знаходзяцца два чалавекі, датычныя да ўчыненьня тэракту ў менскім мэтро, паведаміў Рыгор Васілевіч.

Паводле яго слоў, гэта тыя два чалавекі, якім прад'яўлена абвінавачаньне. Як паведамлялася раней, па падазрэньні ў датычнасьці да тэракту былі затрыманыя бацька абвінавачанага, яго старэйшы брат і дзяўчына. Зараз яны не знаходзяцца пад вартай, сказаў Васілевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG