Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забітыя пяцёра мяркуемых баевікоў


У пакістанскай правінцыі Паўночны Вазірыстан пры налёце амэрыканскага беспілотніка былі забітыя пяць чалавек, якіх падазравалі ў датычнасьці да тэрарыстычнай дзейнасьці.

Як паведамілі пакістанскія ўлады, беспілотнік выпусьціў дзьве ракеты па аўтамабілю, у якім знаходзіліся мяркуемыя баевікі.

Гэта ўжо трэцяя апэрацыя ЗША на аўганска-пакістанскай мяжы пасьля забойства лідэра «Аль-Каіды» Усамы бін Лядэна. У рэгіёне знаходзяцца базы тэрарыстычнай сеткі «Хакані», якую абвінавачваюць у захопе людзей і нападзе на вайскоўцаў ЗША ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG