Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Актывісты АГП бароняць незалежныя СМІ


Больш за дзьвесьце подпісаў сабралі актывісты бабруйскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі пад патрабаваньнем спыніць перасьлед незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Паводле кіраўніка партыйнай арганізацыі Віктара Бузінаева сто семдзесят подпісаў ужо адпраўленыя заказным лістом міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму.

“Мы прыцягваем зборам подпісаў увагу людзей да праблемы перасьледу незалежных СМІ, да таго, як у Беларусі ўлады абмяжоўваюць свабоду слова й прэсы. Тым жа часам мы хочам падтрымаць незалежныя выданьні. Колькі бабруйцаў падпісваюцца на “Народную Волю” і “Нашу Ніву”, я сказаць дакладна не магу, але ведаю, што газэты гэтыя раскупляюцца. Асабліва не залежваюцца ў шапіках. Увечары дужа цяжка іх купіць. Калі выданьні будуць зачыненыя, людзі згубяць крыніцы інфармацыі без цэнзуры. Вось таму мы й праводзім акцыю. Яна бестэрміновая. Подпісы будуць адпраўляцца па меры іх збору”, -- паведаміў “Свабодзе” Віктар Бузінаеў.

У Бабруйску ў вынікі эканамічных санкцыяў з боку ўлады збанкрутавала незалежная газэта “Бабруйскі кур’ер”. Цяпер яна выходзіць толькі ў інтэрнэце на аднайменным партале.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG