Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бін Лядэн плянаваў новыя тэракты


Усама бін Лядэн. Кадр з відэа, захопленага ў ягоным доме.
Усама бін Лядэн. Кадр з відэа, захопленага ў ягоным доме.
Усама бін Лядэн меў наўпроставае дачыненьне да падрыхтоўкі ўсіх нядаўніх тэрактаў «Аль-Каіды» і плянаваў наступныя. Пра гэта сьведчаць ягоны асабісты рукапісны дзёньнік , а таксама электронныя дакумэнты, якія былі захопленыя ў ноч на 2 траўня ў ягонай рэзыдэнцыі ў пакістанскім Абатабадзе.

Высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі на ўмовах ананімнасьці паведамілі агенцтву Associated Press, што лідэр «Аль-Каіды» лічыў неабходным арганізавпаць маштабныя напады на Лос-Анжэлес і іншыя буйныя амэрыканскія гарады. Паведамляецца таксама, што бін Лядэн стасаваўся з навакольным сьветам праз пасланьні, якія былі запісаныя на флэшках.

Спэцслужбы ЗША працягваюць аналіз захопленых у часе апэрацыі дакумэнтаў. Прадстаўнікі ЦРУ заявілі, што фотаздымкі бін Лядэна будуць прадэманстраваныя членам чатырох камітэтаў Кангрэсу ЗША.
XS
SM
MD
LG