Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Індыйскі прэм'ер прывёз у Аўганістан грошы


Прэм'ер-міністар Індыі Манмахан Сінг сёньня прыбывае ў Кабул з двухдзённым візытам – для абмеркаваньня праблемаў бясьпекі і разьвіцьця.

Чакаецца, што Сінг правядзе перамовы з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем і абвесьціць аб выдзяленьні Аўганістану дадатковай дапамогі памерам 100 мільёнаў даляраў.

Індыя зьяўляецца адным з галоўных донараў Аўганістану. З 2001 году, пасьля адхіленьня ад улады рэжыму талібаў, Індыя ўдзяліла Кабулу 1,3 мільярда даляраў на аднаўленьне краіны.
XS
SM
MD
LG