Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Емэне: 9 загінулых


У Емэне ў сераду пры разгоне маніфэстацыяў праціўнікаў прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха загінулі прынамсі 9 чалавек, дзясяткі параненыя.

У сталіцы краіны Сане сілы бясьпекі адкрылі агонь па натоўпе, які накіроўваўся да будынку кабінэту міністраў. У выніку загінуў прынамсі адзін дэманстрант. Яшчэ пяцёра чалавек загінулі ў сталіцы Емэну позна ўвечары пры штурме намётавага лягеру апазыцыянэраў.

Дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха працягваюцца ад студзеня.
XS
SM
MD
LG