Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку затрымалі трох актывістаў


Віктар Калесьнік, Яўген Парчынскі і Ільля Багданаў сустрэліся каля газэтнага шапіка па вуліцы Маладзёжнай. Празь некалькі хвілін да актывістаў падышоў міліцэйскі патруль, і ўсіх траіх адвезьлі ў пастарунак.

Затрыманьне адбылося каля 19 гадзіны вечара. Паводле Віктара Калесьніка, якраз у другой палове дня ў Наваполацку зьявілася мноства ўлётак з партрэтамі палітвязьняў.

У гарадзкім аддзяленьні міліцыі ў актывістаў узялі пісьмовыя тлумачэньні наконт таго, чым яны займаліся апошнія некалькі гадзін. Ільлю Багданава і Яўгена Парчынскага адпусьцілі дахаты праз тры гадзіны. Віктара Калесьніка ў пастарунку трымалі каля чатырох гадзін.

Як паведаміў Свабодзе Яўген Парчынскі, пратаколаў пра нейкія правапарушэньні ні на аднаго з актывістаў так і ня склалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG