Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі -- землятрус


На поўдні Гішпаніі ў выніку землятрусу загінулі ня меней чатырох чалавек, разбураныя будынкі. Паведамляецца, што эпіцэнтар падземных штуршкоў знаходзіўся ля гораду Лорка рэгіёну Мурсія. Пасьля першых штуршкоў магнітудай 4.5 адбыліся штуршкі, магнітуда якіх была большай за 5. Гішпанскі ўрад накіраваў войскі ў пацярпелыя раёны для дапамогі жыхарству.

Рэгіён Мурсія лічыцца адным з найбуйнейшых у Эўропе вытворцаў гародніны, садавіны і кветак.
XS
SM
MD
LG