Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: ахвяраў усё больш


У Сырыі расьце колькасьць ахвяраў сярод цывільнага жыхарства гораду Хомс, кварталы якога абстрэльваюць урадавыя войскі. Паводле сьведкаў, там загінулі ня меней як 13 чалавек. Хомс зьяўляецца адным з галоўных цэнтраў антыўрадавых маніфэстацыяў, якія працягваюцца ўжо два месяцы.

Ад суботы, калі ў Хомс былі ўведзеныя войскі, затрыманыя болей як 300 чалавек. Паводле дадзеных сырыйскіх праваабаронцаў, за апошнія тыдні ў краіне загінулі ня меней, як 750 чалавек, затрыманыя каля 9 тысяч.
XS
SM
MD
LG