Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДРК -- небясьпечная для жанчын


Дэмакратычная Рэспубліка Конга (ДРК) – самая небясьпечная ў сьвеце краіна для жанчын. Так лічаць амэрыканскія спэцыялісты. Паводле справаздачы, надрукаванай у аўтарытэтным часопісе «American Journal of Public Health” у ДРК кожны дзень адбываюцца болей як 1100 згвалтаваньняў. Гэтыя дадзеныя ў 26 разоў большыя, чым раней апублікаваная статыстыка ААН.

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга шмат гадоў вядзецца партызанская вайна, у часе якой узброеныя групоўкі рэгулярна забіваюць, рабуюць і гвалцяць.
XS
SM
MD
LG