Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменей пяць чалавек загінулі сёньня ў сырыйскім горадзе Хомс у часе апэрацыі ўрадавых сілаў супраць прыхільнікаў апазыцыі. Відавочцы паведамляюць, што войскі вядуць абстрэл жылых кварталаў з танкаў і кулямётаў. Ад суботы, калі ў Хомс былі ўведзеныя войскі, затрыманыя болей як 300 чалавек. Паступаюць паведамленьні пра новыя рэпрэсіі супраць апазыцыянэраў у іншых раёнах Сырыі. У горадзе Тафасе ў сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі забітыя 4 чалавекі. Паводле дадзеных сырыйскіх праваабаронцаў, за апошнія тыдні ў краіне загінулі ня меней, як 750 чалавек, затрыманыя каля 9 тысяч.
XS
SM
MD
LG