Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрабец: "Кошт даляра ў Беларусі будзе і надалей павялічвацца"


Рашэньне кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі адмовіць Беларусі ў стабілізацыйным крэдыце камэнтуе намесьнік старшыні плянава-бюджэтнай камісіі Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня Сяргей Скрабец.

"Нашы беларускія рублі яшчэ не дасягнулі пэўнага курсу, па якім можна купляць і прадаваць валюту. Насельніцтва вельмі ўстрывожанае. Сёньня людзі пачулі праз афіцыйныя тэлебачаньне і радыё, што валюту ўжо можна купіць. Яны пайшлі ў абменьнікі. І ўбачылі, што адны зачыненыя, а ў іншых па-ранейшаму валюты няма. Таму можна ставіць курс 4 тысячы за даляр, можна ставіць 10 тысяч, аднак калі валюты няма, то няма і магчымасьці яе набыць.

Апошнім часам у Беларусі не зарабляюць, а друкуюць грошы. Яны ідуць на самыя разнастайныя мерапрыемствы кшталту вайсковых парадаў ці нечага іншага, невядомага звычайным грамадзянам. Гэта і не дае магчымасьці назваць рэальны кошт беларускага рубля. Таму мае прагнозы такія — кошт даляра ў беларускіх рублях будзе і надалей павялічвацца. Але наколькі — я прагназаваць не бяруся, бо няведама, дзе ён спыніцца. Як кажуць расейскія прадпрымальнікі, трэба намацаць дно, наколькі ўпадзе беларускі рубель. І толькі тады, магчыма, у Беларусь пойдуць нейкія субсыдыі альбо крэдыты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG