Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прызначаныя даты выбараў прэзыдэнта і парлямэнту Францыі


Як паведаміў сёньня прадстаўнік цяперашняга кіраўніка дзяржавы Нікаля Сарказі, галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах адбудзецца 22 красавіка 2012 года. Калі ніхто з кандыдатаў не набярэ больш за 50 працэнтаў галасоў, другі тур пройдзе 6 траўня.

Мяркуецца, што прэзыдэнт Сарказі будзе балятавацца на другі 5-гадовы тэрмін. Найбольш сур'ёзную канкурэнцыю яму, паводле дадзеных апытаньняў, складуць кандыдаты ад Сацыялістычнай партыі і ультраправага Нацыянальнага фронту.

10 і 17 чэрвеня будучага года - у два туры - пройдуць выбары ў ніжнюю палату францускага парлямэнту - Нацыянальны сход.
XS
SM
MD
LG