Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Toyota страціла 70% квартальнага прыбытку


Квартальны прыбытак кампаніі Toyota скараціўся больш як на 70% з-за прыпынку працы некалькіх заводаў пасьля магутнага землятрусу і цунамі ў Японіі.

Паводле экспэртаў, ня выключана, што Toyota можа пазбавіцца статусу найбуйнейшага вытворцы аўтамабіляў у сьвеце. З-за прыпыненьня працы некаторых заводаў кампаніі ў Японіі і іншых краінах, Toyota не змагла выпусьціць сотні тысяч аўтамабіляў. Кампанія таксама не змагла даставіць на рынкі розных краін ужо вырабленую прадукцыю.

Акрамя стыхійнага бедзтва, на думку аналітыкаў, паказчыкі кампаніі пагоршыліся ў сувязі з ростам курсу ены.
XS
SM
MD
LG