Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: Спажывецкія цэны за год вырасьлі на 18%

  • БелаПАН

Спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў красавіку 2011 году ў параўнаньні са сьнежнем 2010-га вырасьлі на 10,9%. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У параўнаньні з сакавіком цэны вырасьлі на 4,5%, з красавіком 2010 году – на 18,1%.

Цэны на харчовыя тавары ў красавіку 2011 года ў параўнаньні з сакавіком 2011 году вырасьлі на 4,9%, у параўнаньні са сьнежнем 2010-га - на 12,2%. Найбольш значны рост коштаў адносна папярэдняга месяца назіраўся на гародніну (на 24,2%), алей (на 22,4%), садавіну (на 15,7%), чай (на 14,2%), рыбу і морапрадукты (на 9,9%), крупы (на 8,2%), бульбу (на 7%), макаронныя вырабы (на 6,1%), кансэрвы рыбныя (на 5,8%), кандытарскія вырабы (на 4 , 1%), яйкі (на 3,5%), хлеб і хлебабулачныя вырабы, мяса і птушку (на 2,7%), малако і малочныя прадукты (на 2,2%), сыры (на 2,1%). Таксама падаражэлі: каўбасныя вырабы і вэнджаніна (на 1,9%), мука пшанічная і алькагольныя напоі (на 1,8%), масла (на 1,7%), тытунёвыя вырабы (на 0,7%). На цукар кошты не зьмяніліся.

Індэкс коштаў на нехарчовыя тавары ў красавіку 2011 года ў параўнаньні з сакавіком 2011 году вырас на 5,6%, са сьнежнем 2010 году – на 9,4%. У красавіку ў параўнаньні з сакавіком падаражэлі: парфумэрна-касмэтычныя тавары (на 4,9%), бытавыя электрапрыборы (на 4,4%), абутак (на 4,2%), тканіны (на 2,9%), швэйныя вырабы (на 2,6%), пісьмовыя прыналежнасьці (на 2%), мэблю (на 1,5%), посуд (на 1,3%) мэдыкамэнты (на 1%), гадзіньнікі (на 0,7%), дываны і дывановыя пакрыцьці (на 0,5%). Кошты на бэнзін не зьмяніліся.

Рост цэнаў і тарыфаў на платныя паслугі насельніцтву ў красавіку ў параўнаньні з сакавіком склаў 1,8%, са сьнежнем 2010 года – 11,8%. Больш за ўсё падаражэлі паслугі гарадзкога пасажырскага транспарту – на 14,8%, прыгараднага чыгуначнага транспарту – на 13,7%, міжгародняга аўтобуснага транспарту – на 7,4%, паветранага транспарту – на 4,2%.

Бытавыя паслугі падаражэлі на 2,1%, паслугі культуры – на 2,4%, мэдычныя – на 1,3%, сувязі – на 0,1%.

Паводле Белстату, не зьмяніліся цэны на жыльлёва-камунальныя паслугі, прыгараднага аўтамабільнага транспарту, унутрырэспубліканскага чыгуначнага транспарту, дашкольных устаноў. Зьнізілася плата за вышэйшую адукацыю – на 0,5%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG