Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афінах паліцыя разганяе дэманстрантаў


 У Афінах пратэстуюць транспартнікі
У Афінах пратэстуюць транспартнікі
Грэцкая паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ для разгону дэманстрантаў у цэнтры Афінаў, дзе сабраліся тысячы дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць урадавых захадаў жорсткай эканоміі. Паведамляецца, што моладзь закідала паліцыю камянямі, у адказ вартавыя парадку былі вымушаны ўжыць сьлёзацечны газ і сьвятло-шумавыя гранаты.

Аб пацярпелых і магчымых арыштах пакуль інфармацыя не паступае. Сёньня ў Грэцыі праходзіць ўсеагульны 24-гадзінны страйк, з-за чаго ў краіне адмененая вялікая колькасьць чыгуначных і рэйсаў, практычна не працуе гарадзкі наземны транспарт.
XS
SM
MD
LG