Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране судзяць меркаваных амэрыканскіх шпіёнаў


Ш.Баўэр і Дж.Фэтал у іранскім судзе

Ш.Баўэр і Дж.Фэтал у іранскім судзе

У Тэгеране суд сёньня разгледзіць справы двух амэрыканскіх грамадзян, якіх іранскія ўлады вінавацяць у шпіянажы. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме.

Грамадзяне ЗША Шэйн Баўэр і Джош Фэтал былі арыштаваныя ў ліпені 2009 года – пасьля таго, як перасеклі мяжу паміж Іракам і Іранам. Арыштаваная разам зь імі амэрыканская грамадзянка Сара Шраўд пазьней была вызваленая пад заклад і вярнулася дадому. На суд яна не прыедзе.

Арыштаваныя не прызнаюць сябе вінаватымі і сьцьвярджаюць, што перасеклі мяжу выпадкова. Інцыдэнт ўскладніў стасункі паміж Іранам і ЗША, і без таго напружаныя ў сувязі зь іранскай ядзернай праграмай.
XS
SM
MD
LG