Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі жаночы рух FEMEN правёў у Кіеве акцыю ў падтрымку ахвяр «крывавай нядзелі» у Беларусі. Паводле FEMEN, акцыя была прымеркаваная да кульмінацыі судовых расправаў над удзельнікамі мірных пратэстаў, якія адбываліся ў Менску 19 сьнежня 2010 году.

Актывісткі FEMEN расстралялі з сваіх даўганогіх «рагатак» партрэты Лукашэнкі. Яны заклікалі міжнародную грамадзкасьць «выратаваць беларускі народ шляхам сілавога зьвяржэньня нелегітымнага беларускага самадзержца».

«Нягледзячы на калясальную сілу волі, беларускія актывісты ня ў стане супрацьстаяць мясьнікам зь мясцовага КДБ. Шантаж, катаваньні і турма - вось мэтады апрычнікаў Лукашэнкі. Лукашэнка - гэта не праблема Беларусі, гэта праблема ўсяго дэмакратычнага сьвету», - заявіла лідэрка руху FEMEN Ганна Гуцол.





















Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG