Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік емэнскай "Аль-Кайды": джыхад узмацніцца


Кіраўнік емэнскай філіі "Аль-Кайды"заявіў, што пасьля забойства Усамы бін Ладэна тэрарысты ўзмоцняць сваю барацьбу. Пра гэта паведамляе амэрыканскі інстытут SITE - арганізацыя, якая адсочвае інтэрнэт-актыўнасьць тэрарыстычных груповак.

У паведамленьні, што разьмешчанае на адным з радыкальных ісламіскіх сайтаў, лідэр "Аль-Кайды на Арабійскай паўвыспе" Насір аль-Вахішы кажа, што пасьля сьмерці Усамы бін Ладэна джыхад яшчэ больш узмацніцца. Ён раіць амэрыканцам ня думаць, што сьмерць лідэра "Аль-Кайды "пакладзе канец дзейнасьці арганізацыі.

"Вас чакаюць яшчэ большыя і горшыя праблемы", - заявіў аль-Вахішы.
XS
SM
MD
LG