Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у справе закрыцьця "Нашай Нівы" адкладзены да моманту разгляду скаргі на трэцяе папярэджаньне. Такі вынік папярэдняга разгляду справы, які адбыўся ў Вярхоўным гаспадарчым судзе 11 траўня.

Як падае сайт “НН”, судзьдзя Курыла задаволіў хадайніцтва адказчыка пра перанос разгляду.

Папярэдні разгляд справы аб трэцім папярэджаньні, вынесеным Міністэрствам інфармацыі газэце, мае адбыцца 18 траўня. Газэта яго аспрэчвае ў законным парадку.

Такім чынам, працэс закрыцьця выданьня, ініцыяваны Міністэрствам інфармацыі, зацягваецца. Аднак пакуль няма прыкмет, што ўлады памянялі рашэньне.

Як вядома, Міністэрства інфармацыі падало ў суд пазоў з просьбай зачыніць «Нашу Ніву» і «Народную Волю» — два брэндавыя незалежныя выданьні.
XS
SM
MD
LG