Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя ня будзе балятавацца ў Раду ААН


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад

Сырыя ня будзе змагацца за месца ў Радзе ААН па правах чалавека. Пра гэта на ўмовах ананімнасьці паведамілі дыпляматы. Афіцыйнага пацьверджаньня ад сырыйскіх уладаў пакуль не паступала.

Чацьвёртым кандыдатам ад Азіі ў Раду ААН стане сёлета Кувэйт. Такое рашэньне было прынятае пад ціскам міжнароднай супольнасьці, які ўзмацніўся ў сувязі з жорсткім прыгнётам сырыйскай апазыцыі рэжымам прэзыдэнта Башара Асада.

Выбары адбудуцца на пасяджэньні Генэральнай Асамблеі ААН 20 траўня. Сяброў Рады бясьпекі па правах чалавека – асноўнага органа ААН, які адсочвае парушэньні правоў чалавека па ўсім сьвеце, абіраюць паводле рэгіянальных групаў. Сёлета Сырыя мусіла стаць адным з кандыдатаў ад Азіі разам зь Індыяй, Філіпінамі Інданэзіяй.
XS
SM
MD
LG