Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі праходзіць усеагульны страйк бюджэтнікаў


Грэцкія прафсаюзы праводзяць сёньня ўсеагульны 24-гадзінны страйк на знак пратэсту супраць уведзеных урадам захадаў строгай эканоміі. У страйку бяруць ўдзел працаўнікі шпіталяў, школ, гарадзкога транспарту, аэрапортаў і гандлёвых портаў. Страйк прымеркаваны да візыту камісіі ЭЗ і Міжнароднага валютнага фонду, якая павінна ацаніць фінансавае становішча краіны.

Летась Грэцыя атрымала ад гэтых арганізацый фінансавую дапамогу ў памеры 158 мільярдаў даляраў, і камісія павінна прыняць рашэньне адносна выдзяленьня наступнага траншу. Апошнім часам шырока цыркулюе меркаваньне, што для таго, каб пазьбегчы дэфолту Грэцыі можа спатрэбіцца дадатковая дапамога.
XS
SM
MD
LG