Лінкі ўнівэрсальнага доступу



Андрэй Пазьняк ніколі не займаўся палітыкай. 19 сьнежня ён паехаў з Жодіна ў сталіцу наагул па навагоднія падарункі. На плошчы Незалежнасьці апынуўся выпадкова. Пасьля разгону яго забралі ў пастарунак, на наступны дзень судзілі – Андрэй быў аштрафаваны на 30 базавых велічыняў. Калі пасьля навагодніх сьвятаў не зьявіўся на працу, аказалася, што яго затрымалі ў межах крымінальнай справы і ўзялі пад варту.

Андрэю выстаўлена абвінавачаньне па частках 1 і 2 артыкулу 293 – “масавыя беспарадкі”. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 на вул.Валадарскага ў Менску.

Бацька Андрэя Аляксандар Сяргеевіч – у мінулым футбаліст, быў неаднаразовым чэмпіёнам Беларусі, потым старшым трэнэрам, начальнікам каманды жодзінскага "Тарпеда". Ён і прывіў любоў да футболу Андрэю, які сур'ёзна займаўся спортам. Цяпер ён – заўзятар, можна сказаць, фанат , патрыёт барысаўскага БАТЭ, езьдзіць амаль на ўсе матчы каманды.

Андрэй вельмі жыцьцярадасны, аптымістычны чалавек. Надзвычай энэргічны, усебакова разьвіты, надзейны сябар. Вельмі любіць бываць і працаваць на лецішчы, якое ў яго заўсёды ў ідэальным парадку. Як, дарэчы, і кватэра, дзе ён жыве. На лецішчы вырошчвае ў асноўным кветкі.

У Андрэя 10-гадовая дачка, зь якой ён праводзіць увесь вольны час, усе выходныя.

Тацяна, сяброўка Андрэя Пазьняка



Андрэй Пазьняк нарадзіўся 20 траўня 1977 года ў горадзе Жодзіна. Скончыў Жодзінскі прафэсійны ліцэй, на працягу 14 гадоў электраманцёрам на БелАЗе. Палітыкай не займаўся. Ня быў сябрам ніякіх партый і арганізацый. Вырас у спартыўнай сям’і, заўсёды захапляўся футболам, займаўся ім, быў заўзятарам БАТЭ.

Усе партрэты на фоне кратаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG