Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італія: за частае згадваньне прэм'ера ў тэлеэфіры – штраф


Сыльвіё Бэрлюсконі

Сыльвіё Бэрлюсконі

Дзяржаўнае тэлекамунікацыйнае ведамства Італіі аштрафавала службу навінаў каналу Rai Uno на 100 тысяч эўра за частае згадваньне імя прэм'ер-міністра Сыльвіё Бэрлюсконі, паведамляе Бі-бі-сі.

Рашэньне было прынятае пасьля аналізу тэлевізійнага эфіру на працягу некалькіх тыдняў перадвыбарчай агітацыі. Выбары ў нацыянальныя ворганы адміністратыўнага кіраваньня маюць прайсьці ў краіне 15 і 16 траўня.

Апазыцыя неаднаразова крытыкавала службу навінаў Rai Uno і яе галоўнага рэдактара Аўгуста Мінцаліні за парушэньне прынцыпу роўнага доступу партыяў да эфіру.
XS
SM
MD
LG