Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...без ападкаў, крыху воблачна. Тэмпэратура: плюс 14-22.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Працяг трох судовых працэсаў над удзельнікамі пратэсту 19 сьнежня 2010 году: у судах Партызанскага, Маскоўскага і Фрунзэнскага раёнаў Менску.

Адкрыцьцё двух новых судовых працэсаў над удзельнікамі пратэсту 19 сьнежня 2010 году: у судах Заводзкага і Ленінскага раёнаў Менску.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Пратэст жаночага руху FEMEN супраць судоў у Беларусі на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. З прэс-рэлізу руху: «У знак пратэсту супраць вусатага вандала жаночы рух FEMEN возьме яго пад прыцэл сваіх рагатак са зграбных ног актывістак на плошчы Незалежнасьці. Акцыя стане заклікам да міжнародных інстытуцый ужыць ваенную сілу, каб скінуць рэжым Лукашэнкі, паколькі ўсе мірныя спосабы прымусу да дэмакратыі сябе вычарпалі, а дзеяньні Лукашэнкі становяцца ўсё больш паранаідальныя і нясуць пагрозу свабодзе, жыцьцю і здароўю жыхароў Беларусі».

У Канах пачынаецца штогадовы міжнародны кінафэстываль (да 22 траўня).

У Атэнах чакаецца агульны страйк.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1883 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Янка Маўр (пам. 1971).

У 1904 нарадзіўся Сальвадор Далі, гішпанскі мастак-сюррэаліст (пам. 1989).

У 1927 была заснаваная Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў. Першым прэзыдэнтам Акадэміі стаў актор Дуглас Фэрбанкс, які запрапанаваў заснаваньне прэміі, вядомай пад назвай "Оскар". Першая ўрачыстасьць прысуджэньня "Оскараў" адбылася ў 1929.

У 1981 памёр Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар (нар. 1945).

У 1990 памёр расейскі пісьменьнік Венядзікт Ерафееў (нар. 1938).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сьвята кветак у Азэрбайджане.

МІНУС 365:


Усходняе партнэрства: хто каго кінуў?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Чалавек павінен аддаваць сябе людзям, нават калі яго і браць ня хочуць.

Венядзікт Ерафееў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG