Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не задаволены Радай па разьвіцьці прадпрымальніцтва


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што мае перагледзіць працу Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Пра гэта ён сказаў падчас наведваньня прадпрыемства "Хэнкель Баўтэхнік" ля Заслаўя.

"Я думаў, ствараючы гэту раду, што там будзе ўсё варыцца і мінуючы ўрад мне наўпрост будуць уносіцца прапановы ці сур'ёзныя нараканьні на заканадаўства. Але такога няма...Я вельмі сур'ёзна думаю, як мадэрнізаваць Раду па прадпрымальніцтву, якая працуе з рук вон дрэнна".

Ён лічыць, што рада павінна быць "зваротнай сувязьзю для прэзыдэнта з гэтай супольнасьцю".

"Трэба, каб у вас гэта усё варылася і вы мне выказвалі альтэрнатыўны чыноўніцтву пункт гледжаньня на разьвіцьцё прадпрымальніцтва. Таму, вы мне ўнясіце прапановы бліжэйшым часам: што рабіць".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG