Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА абвінавачваюць у карупцыі


Сэп Блатэр абвяшчае, што Расея будзе гаспадаром Чэмпіянату сьвету 2018 году. Цюрых, 2.12.2010 г.
Сэп Блатэр абвяшчае, што Расея будзе гаспадаром Чэмпіянату сьвету 2018 году. Цюрых, 2.12.2010 г.
Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі футболу Cэп Блатэр заявіў, што шакаваны абвінавачаньнямі ў карупцыі ў выканкаме ФІФА, якія высунуў лёрд Дэвід Трысман. Былы кіраўнік футбольнай асацыяцыі Англіі Трысман заявіў, што Расея перамагла Англію за права прыняць чэмпіянат сьвету 2018 году ў футболе з тае прычыны, што чатыры чальцы выканкаму ФІФА былі гатовыя прадаць свае галасы. Ён таксама назваў імёны гэтых чыноўнікаў.

Блатэр заявіў, што калі факты пацьвердзяцца, дык «будзе імгненная рэакцыя адносна парушальнікаў этычнага кодэксу».
XS
SM
MD
LG