Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ увёў санкцыі супраць 13 прадстаўнікоў сырыйскага рэжыму


Эўрапейскі Зьвяз сёньня ўвёў санкцыі супраць 13 прадстаўнікоў сырыйскага рэжыму, адказных за гвалт супраць антыўрадавых пратэстоўцаў. Сярод іх няма прэзыдэнта Башара Асада, але адзін зь ягоных братоў адкрывае сьпіс. Махер аль-Асад камандуе вайсковым дывізіёнам, які выкарыстоўваецца супраць дэманстрантаў. Усім 13 асобам забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу, іх банкаўскія рахункі ў эўрапейскіх краінах павінны быць замарожаныя.

У Сырыі ад пачатку масавых народных выступаў з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада загінулі, паводле апошніх дадзеных праваабаронцаў, 757 цывільных жыхароў. Затрыманыя тысячы людзей. Каля дзевяці тысяч чалавек усё яшчэ знаходзяцца ў турмах.
XS
SM
MD
LG