Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дасьць нафтадаляраў і Беларусі


Урад Расейскай Фэдэрацыі ўнёс у Дзярждуму законапраект аб зьменах у бюджэце 2011 г. Папраўкі выкліканыя неабходнасьцю разьмеркаваньня чаканых дадатковых даходаў ад продажу нафты ў памеры 1,46 трыльёна расейскіх рублёў, піша "Коммерсант".

Адначасова ў расходную частку расейскага бюджэту будзе ўнесены артыкул, які дазваляе расейскаму ураду прадставіць крэдытную дапамогу Беларусі – па лініі антыкрызыснага фонду ЭўраАзЭС – на суму 14 мільярдаў расейскіх рублёў, што складае прыблізна 500 мільёнаў даляраў.

Беларусь прасіла ў згаданым антыкрызысным фондзе крэдыт памерам 2 мільярды даляраў.

У ЭўраАзЭС, акрамя Беларусі і Расей, уваходзяць Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбэкістан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG