Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае МЗС патрабуе знайсьці адказных за інцыдэнт у Львове


У міністэрстве замежных спраў Расеі заявілі, што інцыдэнты ў Львове 9 траўня зьяўляюцца грубай зьнявагай правоў чалавека, і запатрабавалі знайсьці вінаватых.

Учора цырымонія ў Львове з нагоды Дня перамогі над гітлераўскім фашызмам перарасла ў сутыкненьні паміж прарасейскімі партыямі "Рускае адзінства" і "Радзіма" ды нацыяналістычнай "Воляй". Паведамляецца, што падчас беспарадкаў адзін чалавек быў паранены, а ў генэральнага консула Расіі адабралі і растапталі вянок.

Сёньня стала вядома, што ў адстаўку падаў кіраўнік адміністрацыі Львоўскай вобласьці Украіны Міхаіл Цымбалюк.
XS
SM
MD
LG