Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Microsoft набывае кампанію Skype


Амэрыканская кампанія Microsoft, найбуйнейшы ў сьвеце вытворца праграмнага забесьпячэньня для пэрсанальных кампутараў, абвясьціла аб маючым адбыцца набыцьці за 8,5 млрд даляраў кампаніі Skype, вядучага правайдэра тэлефоннай сувязі праз Інтэрнэт.

Паслугамі кампаніі Skype, якая заснаваная ў 2003 годзе швэдзкім і дацкім прадпрымальнікамі і базуецца ў Люксэмбургу, карыстаюцца сёньня ў сьвеце амаль 663000000 чалавек.

Паведамляецца, што гэта самая буйная зьдзелка ў 36-гадовай гісторыі кампаніі Microsoft.
XS
SM
MD
LG