Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскія ўлады заклікалі талібаў да перамоваў


М.К.Халілі
М.К.Халілі
Улады Аўганістану сёньня заклікалі лідэраў талібаў далучыцца да мірных перамоваў, якія ініцыяваныя ўрадам краіны. У зваротным выпадку, папярэдзіў
аўганскі віцэ-прэзыдэнт Махамад Карым Халілі, талібаў напаткае лёс забітага ў выніку спэцапэрацыі ў Пакістане 1 траўня лідэра "Аль-Кайды" Усамы бін Ладэна.

Аўганскі віцэ-прэзыдэнт выступіў на адкрыцьці двухдзённай канфэрэнцыі ў Кабуле, прысьвечанай мірнага працэсу ў гэтай краіне.

Сёньня ж у правінцыі Нурыстан на паўночным усходзе Аўганістану вялікая група талібаў - каля 400 ваеўнікоў - напала на базу аўганскай паліцыі.
XS
SM
MD
LG