Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі прэм'ер гатовы адмовіцца ад сваёй зарплаты


Наота Кан
Наота Кан
Прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан мае намер адмовіцца ад сваёй зарплаты да тых часоў, пакуль не будзе ўзятае пад кантроль сытуацыя на атамнай электрастанцыі "Фукусіма-Даічы", якая пацярпела ў выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка.

Выступаючы сёньня перад журналістамі, Кан заклікаў грамадзян краіны купляць прадукты, вырабленыя ў паўночна-ўсходніх раёнах краіны, якія пацярпелі ад стыхійнага бедзтва.

Японскі прэм'ер таксама паведаміў, што энэргетычная палітыка краіны мае патрэбу ў пераглядзе, адзначыўшы неабходнасьць пошуку альтэрнатыўных аднаўляльных крыніц энэргіі.
XS
SM
MD
LG