Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Standard & Poor's: У Беларусі можа пабольшаць праблемных крэдытаў


Экспэрты Standard & Poor's кажуць, што магчымасьці ўраду Беларусі падтрымліваць эканоміку і забясьпечваць выдаткі дзяржсэктару зьнізіліся.

"Для задавальненьня патрэбаў даволі слабой эканомікі ўрад краіны выкарыстоўвае рэсурсы нацыянальнай банкаўскай сыстэмы, і калі беларускі ўрад ня здолее пераламаць неспрыяльную эканамічную тэндэнцыю і ў прыватнасьці зьмяніць сытуацыю са зьнешнімі рэзэрвамі, то банкаўскай сыстэме гэтай краіны не пазьбегчы ўстойлівага зьніжэньня якасьці актываў і прыбытковасьці", - цытуе Інтэрфакс прэс-рэліз Standard & Poor's.

"Паводле нашых назіраньняў, беларускія банкі хутка нарошчвалі крэдытаваньне галоўным чынам дзяржаўных арганізацый, што стварыла вялікую нагрузку на іх унутраныя рэсурсы, - заявіў крэдытны аналітык Standard & Poor's Сяргей Вараненка. - Мы разглядаем гэта як фактар рызыкі - асабліва ў сьвятле высокага дэфіцыту па рахунку бягучых апэрацый Рэспублікі Беларусь. Калі ўрад ня зможа рэфінансаваць свае зьнешнія пазыковыя абавязаньні, у гэтых арганізацый могуць узьнікнуць цяжкасьці з абслугоўваньнем і пагашэньнем даўгоў, што можа прывесьці да рэзкага росту аб'ёму праблемных крэдытаў ".

Акрамя таго, на думку аўтараў справаздачы, ціск на міжнародныя рэзэрвы Беларусі скарачае рэсурсы банкаў гэтай краіны для пагашэньня зьнешняй запазычанасьці. "Мы лічым, што без істотнай карэктуры манэтарнай і фіскальнай палітыкі курс беларускага рубля ў 2011 годзе зноў панізіцца. Разам з тым на працягу бліжэйшых гадоў апэрацыйнае асяродзьдзе можа стабілізавацца, калі ўрад здолее паменшыць існуючыя дысбалянсы ў эканоміцы", - сказана ў прэс-рэлізе.

Як паведамлялася, 15 сакавіка Standard & Poor's зьнізіў доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі па абавязаньнях у замежнай валюце з "В+" да "В", у нацыянальнай валюце -- з "ВВ" да "В+". Прагноз па рэйтынгах - "нэгатыўны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG