Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэцкі экс-міністар пакараны турмой


З.Гарана(справа) у каірскім судзе
З.Гарана(справа) у каірскім судзе
Былы міністар турызму Эгіпту Зухэйр Гарана асуджаны сёньня да пяці гадоў турмы па абвінавачваньні ў карупцыі. Суд у Каіры прызнаў Гарану вінаватым у незаконнай выдачы ліцэнзій на права работы ў турыстычнай галіне і распродажу дзяржаўных зямельных участкаў па заніжаных коштах. Урон, нанесены казьне экс-міністрам, ацэньваецца ў 51 мільён даляраў.

Гарана – ужо другі міністар, які працаваў пры экс-прэзыдэнце Хосьні Мубараку, асуджаны пасьля таго, як у лютым у выніку масавых хваляваньняў Мубарак падаў у адстаўку. Пасьля лютаўскіх падзеяў у Эгіпце былі арыштаваныя больш за 20 набліжаных да экс-прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG