Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шэрагу штатаў ЗША эвакуююць жыхароў з-за паводкі


У горадзе Мэмфіс, у амэрыканскім штаце Тэнэсі, эвакуююць частку жыхароў у сувязі з наймацнейшай за апошнія 80 гадоў паводкай. Шырыня ракі Місісіпі ў раёне Мэмфіса ў шэсьць разоў перавышае звычайныя памеры.

Улады заяўляюць, што ўпэўненыя ў трываласьці ахоўных дамбаў, але лічаць неабходным прыняць захады засьцярогі. Людзей эвакуююць і ніжэй па плыні, у штаце Луізіяна.

У зоне затапленьня апынулася мноства дамоў, фэрмэрскіх гаспадарак, аўтамабільных трас. Паводка стала сьледзтвам ліўневых дажджоў.
XS
SM
MD
LG