Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане выбухнулі бомбу ля будынка суду


На паўночным захадзе Пакістану ў паселішчы Наушэра правінцыі Пэнджаб ля будынка мясцовага суду адбыўся выбух, у выніку якога загінула супрацоўніца паліцыі. Бомба,якая была закладзеная ля ўваходу ў суд, верагодна, была падарваная пры дапамозе радыёкіраваных дэтанатараў. Другі загінулы – мясцовы цывільны жыхар.

Пакуль дакладна невядома, хто менавіта стаіць за выбухам, але, як адзначаюць экспэрты, у гэтым рэгіёне актыўна дзейнічаюць талібы, якія за апошнія гады забілі сотні людзей, у тым ліку і пры дапамозе падобных выбухаў.
XS
SM
MD
LG