Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН заклікала прыпыніць канфлікт у Лібіі


Кіраўнік Управы па каардынацыі гуманітарных пытаньняў ААН (ЮНОКА) Валеры Амос заклікала бакі канфлікту ў Лібіі зрабіць паўзу ў баявых дзеяньнях, каб аблегчыць становішча жыхароў краіны.

Паводле баранэсы Валеры Амос, у порце Місрата, адзіным буйным населеным пункце на ўзьбярэжжы, які ўтрымліваюць паўстанцы, заканчваюцца запасы вады і харчаваньня.

Паводле яе слоў, насельніцтва таксама пакутуе не толькі ад самога канфлікту, але і ад міжнародных санкцыяў, абвешчаных супраць рэжыму Муамара Кадафі. Амос таксама заклікала Раду бясьпекі ААН запатрабаваць, каб бакі паважалі міжнароднае заканадаўства.
XS
SM
MD
LG